Быў сабе круль з крулёвай, і мелі адну дачку вельмі харошую, і да яе сваталіся дванаццаць кавалераў1, а тые кавалеры былі ўсе разбойнікі. Тые разбойнікі прасілі, каб калі-небудзь яна да іх прыйшла багата ўбранная. Аднаго разу, без ведама айца2, яна сабралася дый пашла па той дарозе, па якой яны ёй наказалі. Ідзе яна дак ідзе лесам, аж у лесе стаіць палац3. Вайшла ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй4 чалавечай, у другой хаце ўсё чалавечые голавы, ногі, рукі, у трэцяй ўсё тулубы5 чалавечые, у чацвёртай самые боты6 і чаравікі7, у пятай адзеннё8 суконнае і матэрыі, у шостай і у сёмай срэбро і брыльянты, а восьмая - тая хата, гдзе жылі разбойнікі.
1 (Женихов.)
2 (Отца.)
3 (Дворец.)
4 (С кровью.)
5 (Туловища.)
6 (Сапоги.)
7 (Башмаки.)
8 (Одежда, платье.)
Хадзіла яна, хадзіла па ўсех пакоях, і як пачула1 стук - схавалася пад ложко. Сядзіць яна там аж ўходзяць тые дванаццаць разбойнікаў і прыводзяць с сабою неякую вельмі харошую і багатую панну; ўзялі яну разабралі2 дагала, палажылі на калодку і зарэзалі, а после зачалі знімаць персцёнкі з рук, і з аднаго пальца ніяк3 не маглі зняць. Адзін кажа, што аддайце мне гэты персцёнак. "Добра!" - казалі ўсе. Ён узяў сакеру і як рубнуў, дак палец з персцёнкам паляцеў пад тое ложко, гдзе сядзела кралеўна. Разбойнік палез пад ложко шукаць4 персцёнка; але як было цёмна, то не знайшоў персцёнка і адлажыў да заутра.
1 (Послышала.)
2 (Раздели.)
3 (Никак, никаким образом.)
4 (Искать.)
Кралеўне аж млосно1 зрабилася са страху, бо яна чула ўсю іх гутарку2 Яны гаварылі, каб як-небудзь звясці кралеўну да сябе ўбранную і после забіць. Доўго гулялі, пілі, елі разбойнікі, а як падышла поўнач, дак ўсе парасходзілісе: адзін пашоў у лес, другі пашоў на гасцінец3, трэці на другі гасцінец, а рэшта4 парасходзілісь ў усе стороны. Кралеўна, як яны павыходзілі, вылязла з-пад ложка дый пайшла проста дадому. Прыйшоўшы дадому, яна нічого нікому не казала, што бачыла, і лягла спакойна спаць.
1 (Тошно.)
2 (Разговор.)
3 (Большая дорога.)
4 (Остальные.)
На другі дзень рана расказала кралеўна аб усём свайму бацьку, і ён, канечна, захацеў іх палавіць. Аж таго самаго дня прыежджаюць усе тые разбойнікі на абед да караля. Доўго сядзелі тые разбойнікі, а после сталі абедаць. Як толькі зачалі есці, кралеўна зачала так расказваць: "Мне снілася сягодня, што пашла да вас ў госьці. Ішла я дак ішла той дарогай, якой вы мне наказалі, аж стаіць палац; ўхаджу я ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй чалавечай, у другой хаце голавы, ногі, рукі, у трэцім пакоі тулубы чалавечые, у чацвёртым пакоі самые боты і чаравікі, у пятым пакоі адзеннё суконнае і матэрыі, у шостым пакоі самае срэбро і брыльянты. А после пачула стук і схавалася пад ложко. Сядзела я там, сядзела, аж ўходзяць дванаццаць мущын і прывялі з сабою адну вельмі харошую і багатую панну; палажылі яну на калодку і зарэзалі. После пазнімалі переценю з рук, але аднаго персцёнка ніяк не маглі зняць. Дак адзін разбойнік кажэ: аддайце мне гэты персцёнак, я яго зніму. Яны аддалі той персцёнак, і ён адрубаў яго з пальцам; але той палец паляцеў пад тое ложко, гдзе я сядзела".
Калі гэта расказвала кралеўна, разбойнікі ўсе пачырванелі1 і дагадаліся, што кралеўна была ў іх і ўсё бачыла. После кралеўна выняла персцёнак з пальцам з кішэні2 і сказала: "Гэта, што я гаварыла, мне не снілося, але было праўда!" Тые разбойнікі, бачучы, што будзе кепско3, з-за стала дый у ногі4 праз окна; але там сядзелі прыгатаваные людзі, каторые іх усіх палавілі, павязалі і прывялі да караля. Кароль зараз казаў прыгатаваць железные бораны ўсiх дванаццаць разбойникаў парасцягаць; а кралеўну аддаў замуж за аднаго вялікаго кралевіча. Вяселля было гучнае5, а па вяселлі паехалі да таго палацу, гдзе жылі разбойнікі, і пазабіралі усе багацтва і, прыехаўшы назад, далі бал, на каторым і я быў, мед-піво піў, па барадзе цякло, ў роце не было.